Беларуская Служба

У Чэхіі зарэгістравана найменшая колькасць выпадкаў каранвіруса за апошнія два месяцы

23.11.2020 12:43
Зніжэнне статыстычных паказчыкаў агульнай колькасці заражаных дазволіла крыху аслабіць дзеючыя абмежаванні. 
Widok na Pragę, stolicę Czech
Widok na Pragę, stolicę CzechPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

У мінулую нядзелю ў Чэхіі было выяўлена 1509 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта самы нізкі паказчык пачынаючы з 28 верасня. Усяго з пачатку распаўсюджвання інфекцыі сярод чэшскага насельніцтва было выяўлена 492000 заражаных.

Зніжэнне статыстычных паказчыкаў агульнай колькасці заражаных дазволіла крыху аслабіць дзеючыя абмежаванні. З панядзелка 23 лістапада дзейнічае 4 ступень абмежаванняў. У адрозненне ад 5-й, самай жорсткай ступені, цяпер скарачаецца працягласць забароны пакідаць сваё жыллё ў начны час (з 23 гадзін замест 21 гадзіны), большая колькасць людзей можа збірацца разам на адкрытай прасторы (цяпер 6 чалавек замест 2), даўжэй у вячэрні час могуць працаваць прадуктовыя і гаспадарчыя крамы (да 23 гадзін), а таксама ажыццяўляцца выдача гатовых страў кліентам рэстаранаў.

Прадпрыемствы сферы грамадскага харчавання, аднак, застаюцца зачыненымі для прамога абслугоўвання наведвальнікаў у рэстаранных залах, магчымая толькі выдача страў з дапамогай спецыяльных акенцаў. Большая колькасць чалавек можа таксама прымаць удзел у вясельных імпрэзах, у пахавальных рытуалах, а таксама прымаць удзел у набажэнствах (20 замест 15).

iar/эж