Беларуская Служба

Сусветныя лідары і эксперты абмяркоўваюць у Берліне пытанне сусветнай бяспекі

24.11.2020 17:07
Галоўнай тэмай Берлінскай канферэнцыі па бяспецы з’яўляецца будучы курс знешняй палітыкі ЗША.
C XIX    .
Cтартавала XIX Берлінская канферэнцыя па бяспецы.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Сёння стартавала XIX Берлінская канферэнцыя па бяспецы. У мерапрыемстве прымуць удзел палітыкі і стратэгі з многіх краін. Галоўнай тэмай двухдзённых дэбатаў традыцыйна з’яўляюцца напружанасць і пагрозы міру ў свеце.

Берлінская канферэнцыя па бяспецы робіць акцэнт на абмеркаванні канкрэтных рашэнняў у абароннай палітыцы і трансатлантычным аператыўным супрацоўніцтве. Пра ўдзел у сустрэчы заявілі больш за 500 чалавек з усяго свету. У сталіцу Германіі прыехалі палітыкі, дыпламаты, прадпрымальнікі, а таксама прадстаўнікі НАТА і іншых міжнародных арганізацый.

Галоўнай мэтай канферэнцыі, з'яўляецца распрацоўка спосабаў змякчэння палітычнай і ваеннай напружанасці, выкліканай адсутнасцю альбо няўдачай дыпламатычных намаганняў. Адной з вядучых тэм стане будучы курс знешняй палітыкі ЗША пасля надыходзячых кадравых змен у Белым доме.

З-за дзеючых у Германіі санітарных абмежаванняў двухдзённая канферэнцыя пройдзе часткова ў дыстанцыйнай форме.

аз