Беларуская Служба

Сёння Джо Байдэн уступіць на пасаду прэзідэнта ЗША

20.01.2021 14:31
З-за эпідэміялагічнай сітуацыі на інаўгурацыі Джо Байдэна з'явяцца толькі ганаровыя госці.
Джозэф Байдэн PAP/Jakub Kaczmarczyk

Сёння Джозэф Байдэн прынясе прысягу прэзідэнта ЗША. Ён стане 46-м прэзідэнтам ЗША і заменіць на гэтай пасадзе Дональда Трампа. Цырымонія адбудзецца ў Вашынгтоне апоўдні па мясцовым часе. Незадоўга да гэтага прысягу прынясе віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі інаўгурацыя Джо Байдэна пройдзе без удзелу грамадскасці. На месцы з'явяцца толькі ганаровыя госці.

Дональд Трамп у цырымоніі прысутнічаць не намерваецца. Раніцай ён разам з жонкай пакінуў  Белы дом і накіраваўся на Фларыду.

аз