Беларуская Служба

«Вызваліць Навальнага» – лозунг акцыяў пратэсту, запланаваных на суботу ў Расіі

21.01.2021 14:35
Генпракуратура папярэдзіла, што дэманстрацыі будуць незаконнымі і паабяцала блакаваць сайты, якія распаўсюджваюць заклікі.
Аляксей НавальныPAP/EPA/NAVALNY PRESS TEAM / HANDOUT

Прыхільнікі Аляксея Навальнага плануюць арганізаваць у суботу агульнанацыянальную акцыю пратэсту. Яны хочуць, каб у кожным горадзе праходзілі пікеты пад лозунгам: „Вызваліць Навальнага”.  Лідар расійскай апазіцыі знаходзіцца пад вартай. Ён быў затрыманы, калі вярнуўся ў Расію з лячэння пасля спробы яго атруціць.

Генпракуратура папярэдзіла, што дэманстрацыі апазіцыі будуць незаконнымі, і паабяцала блакаваць сайты, якія публікуюць заклікі выходзіць на вуліцы.

Да арганізавання дэманстрацыяў асабіста заклікаў Аляксей Навальны. Яго бліжэйшыя паплечнікі распаўсюдзілі зварот у сацсетках і заклікалі прыхільнікаў апазіцыі да ўдзелу ў акцыі салідарнасці.

Арганізацыю агульнанацыянальнага пратэсту падтрымалі таксама вядомыя інтэлектуалы, мастакі і незалежныя журналісты. Некаторыя з іх апублікавалі ў інтэрнэце відэа, у якіх тлумачаць, чаму яны падтрымліваюць Аляксея Навальнага.

аз