Беларуская Служба

Праз снегапады ў Чэхіі адбыўся транспартны калапс

08.02.2021 14:14
Аўтобусы і цягнікі затрымліваюцца на некалькі гадзін, некаторыя маршруты былі адмененыя.
     , 8  2021
Снегаачышчальная тэхніка на вуліцах старой Прагі, 8 лютага 2021 годаPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

У панядзелак, 8 лютага Чэхія змагаецца з вялікай колькасцю снегу, які выпаў уначы і цяпер ускладняе рух у многіх рэгіёнах краіны. Адна з самых загружаных чэшскіх дарог, аўтамагістраль D1, ноччу была перакрытая ў некалькіх месцах.

Аўтобусы і цягнікі затрымліваюцца на некалькі гадзін, некаторыя маршруты былі адмененыя. Чэшскія чыгункі паведамляюць на сваім сайце аб крытычным стане на некалькіх шляхах, стрэлачныя пераводы заваленыя снегам. На аўтамагістралях фармуюцца калоны. Па паведамленні агенцтва ČTK, у многіх месцах дарогі заблакаваныя затрымаліся грузавікамі, якія загрузлі ў снегу.

Паводле інфармацыі на сайце Пражскага транспартнага ўпраўлення, спыненая праца больш за дзясятак прыгарадных аўтобусаў. Курсы на большасці маршрутаў абмежаваныя.

iar/эж

Моцныя снегапады абрынуліся на Польшчу

08.02.2021 11:10
18 тысяч жыхароў Лодзінскага, Ніжнесілезскага, Падкарпацкага і Сілезскага ваяводстваў засталіся без электрычнасці.