Беларуская Служба

Расійскія і італьянскія навукоўцы будуць супольна даследаваць вакцыну Sputnik V

12.04.2021 11:02
Пагадненне па гэтай справе падпішуць італьянскі Інстытут Спаланцані ў Рыме і расійскі вытворца вакцыны Інстытут Гамалея ў Маскве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ckstockphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Італіі пачынаюцца эксперыменты і даследаванні расійскай вакцыны Sputnik V. Заўтра пагадненне па гэтай справе падпішуць вядучы італьянскі Інстытут інфекцыйных захворванняў імя Л. Спаланцані ў Рыме і расійскі вытворца вакцыны Інстытут імя Гамалея ў Маскве.

На будучым тыдні разам з прэпаратамі з маскоўскага інстытута ў Рым прыбудуць тры расійскія навукоўцы. Яны будуць працаваць з навукоўцамі з рымскага інстытута. Чакаецца, што сумесныя лабараторныя даследаванні пакажуць, наколькі эфектыўным з’яўляецца расійскі прэпарат супраць трох варыянтаў каранавіруса, выяўленых у Італіі.

Акрамя таго, даследчыкі правераць, ці можна прывіваць расійскай вакцынай пацыентаў, якія прынялі вакцыну AstraZeneca ў якасці першай дозы.

аз