Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі пахавалі прынца Філіпа, мужа каралевы Лізаветы ІІ

17.04.2021 17:45
Згодна з яго воляй, пахавальная ўрачыстасць мела прыватны, а не дзяржаўны характар.
Віндзорсік замак PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

У паховінах прымалі ўдзел 30 чалавек. У спісе ўдзельнікаў, канчатковы спіс якіх падрыхтавала каралева, акрамя яе самой, былі чацвёра іх дзяцей – Чарльз, Ганна, Андрэй і Эдвард з сужонкамі (акрамя разведзенага Андрэя) і восем унукаў.

Набажэнства пачалося хвілінай цішыні. Падчас цырымоніі былі прадстаўлены розныя аспекты жыцця прынца, якія засведчылі яго вернасць каралеве і яго адносіны з узброенымі сіламі. «З удзячным сэрцам мы памятаем пра тое, як яго доўгае жыццё дабраславіла нас. Нас натхніла яго нязменная вернасць каралеве, служэнне нацыі і Садружнасці Нацый, мужнасць, адвага і вера», – сказаў дэкан Віндзорскі падчас службы.

Прынц Філіп пахаваны ў каралеўскай крыпце ў сутарэннях капліцы св. Георгія. Аднак, пасля смерці Лізаветы II труна з целам прынца будзе перанесена ў капліцу караля Георга VI, дзе яна таксама будзе пахавана.

Прынц Філіп, які быў жанаты на Лізавеце II больш за 73 гады, памёр 9 красавіка ў Віндзорскім замку ва ўзросце 99 гадоў.

ав