Беларуская Служба

У Злучаным Каралеўстве распачаўся саміт «Вялікай сямёркі»

11.06.2021 16:19
Саміт з'яўляецца часткай першай афіцыйнай замежнай паездкі прэзідэнта Джо Байдэна ў якасці кіраўніка дзяржавы.
.   .
Дж. Байдэн і Б. ДжонсанPAP/EPA/HOLLIE ADAMS/INTERNATIONAL POOL

Лідэры «Вялікай сямёркі» у гэтыя выхадныя сустрэнуцца ў Вялікабрытаніі, і парадак саміту будзе сканцэнтравана на глабальным аднаўленні пасля пандэміі каранавіруса, змене клімату і выкліках з боку Расіі і Кітая.

Трохдзённы саміт, пачынаецца ў пятніцу і пройдзіці ў Карбіс-Бэй, папулярным турыстычным курорце ў Корнуале. Вялікабрытанія – гаспадыня саміту – задзейнічала больш за 6 500 паліцэйскіх для гарантавання бяспекі, рыхтуючыся прыняць лідараў ЗША, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі і Канады. У сваю чаргу, Аўстралія, Індыя, Паўднёвая Карэя і Паўднёвая Афрыка запрошаныя ў якасці гасцей саміту G7.

Саміт з'яўляецца часткай першай афіцыйнай замежнай паездкі прэзідэнта Джо Байдэна ў якасці кіраўніка дзяржавы. Перад вылетам у Вялікабрытанію журналісты спыталі Байдэна аб яго прыярытэтах падчас саміту.

«Умацаванне Паўночнаатлантычнага альянсу. Даць зразумець Пуціну і Кітаю, што Еўропа і Злучаныя Штаты па – ранейшаму блізкія, а «Вялікая сямёрка» будзе дзейнічаць», – заявіў прэзідэнт Байдэн.

Прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заяўляе, што з нецярпеннем чакае асабістай сустрэчы з хаўруснікамі. «На саміце «Вялікай сямёркі» адна з нашых задач – заключыць новы дагавор з нагоды пандэміі, – сказаў Джонсан. – Мы паглядзім на тое, што адбываецца тут, у Корнуале, з усімі «зялёнымі» тэхналогіямі, а таксама пагаворым аб нашых агульных каштоўнасцях і аб усім, што мы хочам зрабіць разам. Парадак дня вельмі шырокі».

Перд усім у Корнуале «Вялікая сямёрка» будзе абмяркоўвацца і пагрозу з боку Расеі і Кітая. Некалькі лідараў краінаў G7 прама з Вялікабрытаніі ў панядзелак адправяцца ў Брусэль на саміт НАТА. А ўжо ў аўторак Джо Байдэн сустрэнецца з лідарамі Еўрапейскага Звязу.

Па словах аналітыкаў, шэраг мерапрыемстваў у праграме паездкі амерыканскага лідара ў Еўропу заклікала падкрэсліць падтрымку хаўруснікаў напярэдадні сустрэчы Байдэна з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца ў сераду ў Жэневе.

voanews/эж


«Вялікая сямёрка» занепакоеная ростам колькасці вайскоўцаў РФ ля межаў Украіны

13.04.2021 10:40
«Вялікая сямёрка» пацвердзіла сваю непахісную прыхільнасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама падтрымала стрыманасць Кіева.