Беларуская Служба

У Маскве плануюць значна павысіць колькасць месцаў у шпіталях для хворых на каранавірусную інфекцыю

18.06.2021 11:48
У расійскай сталіцы на працягу тыдня колькасць хворых на Сovid-19 вырасла ў тры разы.
Moskwa - zdjęcie ilustracyjne
Moskwa - zdjęcie ilustracyjneR.M. Nunes/ Shutterstock

Улады Масквы плануюць падоўжыць санітарныя абмежаванні да 27 чэрвеня. У расійскай сталіцы на працягу тыдня колькасць хворых на Сovid-19 вырасла ў тры разы. Эпідэмічная сітуацыя пагаршаецца і ў іншых рэгіёнах Расіі. Кожны дзень санітарныя службы інфармуюць пра звыш 14 тыс. новых заражэнняў каранавіруснай пнеўманіяй.

Мясцовыя ўлады ўводзяць абавязковыя прышчэпкі для тых, хто працуе ў сферы паслуг. У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Улан-Удэ, Туле і ды іншых гарадах скарацілі праца рэстаранаў, адмянілі масавыя мерапрыемствы альбо скарацілі колькасць удзельнікаў, закрылі дзіцячыя пляцоўкі.

Мэр сталіцы Сяргей Сабянін абвясціў аб увядзенні жорсткіх санітарных абмежаванняў, калі распаўсюджванне каранавіруса не ўдасца спыніць. Чыноўнік паведаміў, што ў Маскве колькасць месцаў у бальніцах для людзей, заражаных SARS-CoV-2, павялічана з 12 тыс. да 17 тыс., і плануецца павялічыць гэтую лічбу да 24 тыс.

iar/нг