Беларуская Служба

У Маскве спадзяюцца, што сітуацыя з затрыманымі ў Беларусі грамадзянамі Расіі хутка вырашыцца

18.06.2021 19:03
Сафія Сапега і Ягор Дуднікаў прызнаныя палітвязнямі.
         , 18
Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў сустрэліся ў Маскве ў пятніцу, 18 чэрвеня PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN AFFAIRS MINISTRY/HANDOUT

У Маскве спадзяюцца, што сітуацыя з затрыманымі ў Беларусі грамадзянамі Расіі хутка вырашыцца. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства рэжыму Лукашэнкі Уладзімірам Макеем.

Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам падчас захопу самалёту Ryanair. У сваю чаргу расіянін Ягор Дуднікаў быў затрыманы ў Мінску 4 мая за тое, што агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.

І Сафія Сапега, і Ягор Дуднікаў прызнаныя палітвязнямі.

вс