Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Споўнілася 80 гадоў з пачатку «самага крывавага перыяду Другой сусветнай вайны»

22.06.2021 16:42
Паводле яго слоў, раны, пакінутыя Другой сусветнай вайной у сэрцы Украіны, па-ранейшаму балючыя.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, калі прыпадае 80-годдзе нападу нацысцкай Германіі на СССР, усклаў кветкі да магілы Невядомага салдата ў Кіеве. Паводле яго слоў, раны, пакінутыя Другой сусветнай вайной у сэрцы Украіны, па-ранейшаму балючыя.

Зяленскі падкрэсліў, што ў аўторак споўнілася 80 гадоў з пачатку «самага крывавага перыяду Другой сусветнай вайны». «Гэтая трагедыя закранула амаль кожную ўкраінскую сям'ю. Мільёны ўкраінцаў пайшлі на вайну, каб абараніць свет ад уварвання нацыстаў», – сказаў прэзідэнт.

«Сёння мы памятаем пра іх дасягненні і дзякуем кожнаму з іх за жыццё і магчымасць пабудовы новай Украіны, дзе не будзе месца для войнаў», – дадаў ён.

Зяленскі ў сацыяльных сетках таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на 80 гадоў, раны, пакінутыя Другой сусветнай вайной у сэрцы Украіны, усё яшчэ балючыя.

Прэзідэнт усклаў кветкі перад манументам невядомаму салдату. Прысутныя на цырымоніі ўшанавалі памяць ахвяр хвілінай маўчання.

ав

Гісторыя Пінскай флатыліі: адны і тыя ж караблі служылі для чатырох рэжымаў

24.07.2019 16:58
''Такім чынам, караблі, якія былі пабудаваныя на пачатку 1920-ых гадоў, чатыры разы прымаліся на ўзбраенне рознымі дзяржавамі і служылі да канца 1950-ых гадоў''.

Гісторык: Для Беларусі Другая сусветная вайна пачалася ў верасні 1939 года

09.05.2021 10:30
Савецкая прапаганда пераконвала, што Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941 годзе, нагадвае Ігар Мельнікаў.

80 гадоў таму гітлераўская Нямеччына напала на сталінскі Савецкі Саюз

22.06.2021 16:06
Паводле розных падлікаў падчас апошняй вайны Беларусь страціла кожнага чацвёртага.