Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў народ ЗША з Днём незалежнасці

04.07.2021 12:32
Анджэй Дуда падкрэсліў агульную гісторыю і шматвяковыя сувязі, якія злучаюць дзве дзяржавы.
      i
Прэзідэнты Польшчы і ЗША Анджэй Дуда i Джо Байдэн падчас саміту НАТА ў Брусэлі PAP/Wojciech Król/MON

У лісце прэзідэнту ЗША Джо Байдэну прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў амерыканскі народ з 245-ай гадавінай здабыцця незалежнасці Злучанымі Штатамі. 4 ліпеня 1776 года трынаццаць амерыканскіх калоній абвясцілі аб аддзяленні ад Вялікай Брытаніі і стварэнні незалежнай Рэспублікі.

«З нагоды нацыянальнага свята Злучаных Штатаў Амерыкі – Дня незалежнасці – ад імя польскага народа і ўласнага я выказваю найлепшыя пажаданні ўсяму амерыканскаму народу», – напісаў польскі прэзідэнт.

Анджэй Дуда падкрэсліў агульную гісторыю і шматвяковыя сувязі, якія злучаюць дзве дзяржавы. Дуда нагадаў пра ролю палякаў у фарміраванні Злучаных Штатаў і сумесных трансатлантычных адносін, а таксама падкрэсліў важныя вобласці цяперашняга супрацоўніцтва: абарону, газавую і ядзерную энергетыку і ініцыятыву Трохмор'я.

Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў Джо Байдэна ў хаўрусніцкай лаяльнасці Польшчы ва ўмовах пандэміі каранавіруса, а таксама эканамічных і палітычных пагроз. Дуда падкрэсліў важнасць нядаўняй сустрэчы з Байдэнам на саміце НАТА ў Брусэлі, у ходзе якой была пацверджана прыхільнасць абароне ўсходняга флангу Альянсу, і выказаў надзею на далейшае пашырэнне цесных двухбаковых адносін.

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы: Джо Байдэн клапоціцца пра бяспеку Польшчы

14.06.2021 20:03
Анджэй Дуда сустрэўся з амерыканскім лідарам пры нагодзе саміту НАТА ў Бруселі.

Палітолаг: Ад сустрэчы Пуціна з Байдэнам аддавала нафталінам

17.06.2021 15:27
Расійскі палітолаг, дацэнт Кафедры міжнародных адносінаў Санкт-пецярбургскага ўніверсітэту Ігар Грэцкі разважае пра вынікі сустрэчы Пуціна і Байдэна.