Раніцай група ўзброеных людзей выкрала 140 вучняў са школы-інтэрната на паўночным захадзе Нігерыі. У гэты час у баптысцкай сярэдняй школе прабывала 165 школьнікаў, 25 з іх здолелі ўцячы.
Па словах настаўніка Эмануэля Поля, невядома, дзе знаходзяцца выкрадзеныя дзеці. Як паведамляе нігерыйскі канал навін DailyTrust, да гэтага часу паліцыя вызваліла 17 вучняў.
DailyTrust таксама паведаміў, што адначасова з нападам на баптысцкую сярэднюю школу салдаты сарвалі спробу нападзення на іншую школу. За некалькі гадзін да гэтага бандыты выкралі з медычнага цэнтру восем супрацоўнікаў.
Са снежня мінулага года ў нігерыйскім штаце Кадуна былі выкрадзеныя каля тысячы вучняў і студэнтаў. Узброеныя злачынныя групы ўдзельнічаюць у выкраданнях людзей з мэтай выкупу. На сённяшні дзень большасць дзяцей вызвалена пасля перамоваў з мясцовымі ўладамі, хаця некаторыя ўсё яшчэ знаходзяцца ў няволі.
нг