Беларуская Служба

Дапамога ААН для Сірыі з-за Расіі апынулася пад пагрозай

09.07.2021 09:10
У Сірыі маюць патрэбу ў дапамозе звонку больш за 2 млн чалавек.
Сірыя Фото: Wikipedia.org/Mil.ru/CC BY 4.0

Ірландыя і Нарвегія ў чацвер, 8 ліпеня, прапанавалі Радзе Бяспекі ААН падоўжыць дапамогу Сірыі яшчэ на адзін год і дастаўляць яе не толькі праз пункт пропуску «Баб-эль-Хава», але і праз другі пункт – «Эль-Ярубія», аднавіўшы яго працу. Расія пасля гэтага ўнесла свой праект, лічачы дастатковым падоўжыць яшчэ на шэсць месяцаў працу адзінага пункта пропуску – «Баб-эль-Хава».

Дамоўленасці аб спосабах дастаўкі дапамогі ў краіну мінаюць 10 ліпеня, галасаванне ў Радзе Бяспекі ААН па абедзвюх рэзалюцыях прызначанае на 9 ліпеня. У Расіі ёсць права вета і яна можа заблакаваць прапанову заходніх краін па Сірыі. «Год – не пойдзе», – заявіў РІА «Навіны» пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя.

Рэжым спрошчанай дастаўкі гуманітарных і медыцынскіх грузаў у Сірыю дзейнічае з ліпеня 2014 года.  У Сірыі маюць патрэбу ў дапамозе звонку больш за 2 млн чалавек: калі Рада Бяспекі не дамовіцца аб яе падаўжэнні, гэта можа прывесці да гуманітарнай катастрофы ў краіне, мяркуе ААН.

dw/эж


Сірыя развальваецца на кавалкі

25.10.2019 16:15
Фармальна большасць тэрыторыі Сірыі пасля вынішчальнай вайны знаходзіцца цяпер пад кантролем сірыйскага ўраду.

У верасні 2021 года беларускіх вайскоўцаў збіраюцца адправіць у Сірыю

30.01.2021 16:19
Беларускім ваеннаслужачым абяцаюць плаціць каля 2 тыс. долараў у месяц.