Беларуская Служба

У планах амерыканскіх палітыкаў – прасоўванне фінансавай дапамогі Беларусі і лабіраванне новых санкцыяў супраць дзейнага рэжыму

22.07.2021 15:04
Прадстаўнікі міжпартыйнай групы Палаты прадстаўнікоў ЗША «Сябры Беларусі» сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.
Аўдыё

У пасольстве Літвы ў ЗША прайшла сустрэча міжпартыйнай групы Палаты прадстаўнікоў ЗША «Сябры Беларусі», мэтай якой з'яўляецца прасоўванне ў Беларусі дэмакратычных рэформаў.

Падчас канферэнцыі з удзелам Святланы Ціханоўскай амерыканскія палітыкі пацвердзілі, што лічаць менавіта яе, а не Аляксандра Лукашэнку, рэальнай пераможцай прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Голас Амерыкі».

У планах «Сяброў Беларусі» ў Кангрэсе ЗША – прасоўванне фінансавай дапамогі Беларусі і лабіраванне новых санкцыяў супраць дзейнага рэжыму, а таксама абʼяднанне заходніх краін для абароны суверэнітэту Беларусі.

«Сябры Беларусі» будуць служыць новай платформай для прасоўвання дэмакратыі і падтрымкі беларускага народу, уключаючы выдзяленне 30 мільёнаў долараў, і двухпартыйнаму супрацоўніцтву ў прасоўванні ў Кангрэсе закону «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі», – сказаў кангрэсмэн-дэмакрат Біл Кітынга.

яс паводле Свабоды