Беларуская Служба

У Літве затрымалі яшчэ 133 мігрантаў з Беларусі

25.07.2021 14:33
Афіцыйная Вільня лічыць, што плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдны напад рэжыму Лукашэнкі на Літву і ЕЗ.
Budowa bariery z drutu kolczastego na granicy litewsko-białoruskiej
Budowa bariery z drutu kolczastego na granicy litewsko-białoruskiej twitter.com/Lithuanian_MoD

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла пра затрыманне яшчэ 133 чалавек, якія з суботы на нядзелю незаконна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу. Днём раней затрымалі толькі 40 чалавек, паведамляе belsat.eu.

Большая частка затрыманых, сцвярджаюць памежнікі, кіравалася ў Заходнюю Еўропу і не збіралася заставацца ў Літве.

Агулам з пачатку года на мяжы з Беларуссю літоўцы затрымалі 2603 чалавек. З іх 1380 чалавек – грамадзяне Іраку. Афіцыйная Вільня лічыць, што плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдны напад рэжыму Лукашэнкі на Літву і ЕЗ.

эж

ЕС адкажа на распальванне рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу

13.07.2021 11:24
Нелегальныя мігранты з Турэччыны ды Ірака плацяць за пералёт у Беларусь і далейшую перакідку праз беларуска-літоўскую мяжу 15 тысяч еўра.

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

Кіраўнік МЗС Літвы адказаў Лукашэнку: Гэта не дапамога, а шантаж

20.07.2021 17:18
У цэлым на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2000 мігрантаў – у 26 разоў больш, чым у мінулым.