Беларуская Служба

Італія звярнулася да еўрапейскіх краін па дапамогу ў тушэнні пажараў на Сардзініі

26.07.2021 13:21
Пажар рухаецца ў бок гор і пагражае турыстычнаму гораду Сан-Леанарда. Інфармацыі пра пацярпелых і загінулых няма.
Пажар у ІталііPAP/EPA/MANUELE SCORDO

Італія звярнулася да еўрапейскіх краін па дапамогу ў тушэнні пажараў на Сардзініі, у правінцыі Арыстана на захадзе выспы. Міністр замежных спраў краіны Луіджы Дзі Маё паведаміў, што грамадзянская абарона Італіі накіравала афіцыйныя запыты на пажарныя самалёты.

Дзве такія машыны ўжо едуць з Францыі. У акцыі ўдзельнічаюць сем самалётаў Canadair. З агнём змагаюцца некалькі соцень пажарных, 11 самалётаў і верталётаў. Да гэтага часу з-за пажару эвакуіравана каля 400 чалавек. Пажар рухаецца ў бок гор і пагражае турыстычнаму гораду Сан-Леанарда. Інфармацыі пра пацярпелых і загінулых няма.

Губернатар Сардзініі Крысціян Салінас ахарактарызаваў пажары як «беспрэцэдэнтную катастрофу». Ён таксама папрасіў італьянскі ўрад дапамогі пацярпелым, а таксама сродкі для аднаўлення лясоў пашкоджаных раёнаў.

Прычыны пажараў пакуль невядомыя. Пракуратура павінна расследаваць гэтае пытанне.

ав

Італія спрабуе прадухіліць дэмаграфічную катастрофу ў краіне

14.05.2021 12:21
Папа Францішак адкрыў у Ватыкане канферэнцыю, прысвечаную згаданай тэме.