Беларуская Служба

Падчас парламенцкіх выбараў у верасні Расія не адкрые выбарчых участкаў у Грузіі і на Данбасе

04.08.2021 18:21
Грамадзяне Расіі, якія пражываюць у Грузіі, змогуць галасаваць у суседніх краінах, а расейцы з Данбаса – у Растоўскай вобласці.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас парламенцкіх выбараў у Расіі ў верасні бягучага года, за мяжой будзе адкрыта 348 выбарчых участкаў. На тэрыторыі Грузіі і самаабвешчаных народных рэспублік на Данбасе выбарчых участкаў не будзе, заявіла ў сераду кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Эла Памфілава.

Грамадзяне Расіі, якія пражываюць у Грузіі, змогуць галасаваць у суседніх краінах, а расейцы з Данбаса – у Растоўскай вобласці – рэгіёне, размешчаным на поўдні Расіі, які мяжуе з Украінай. Жыхары Данбаса з расійскім пашпартам таксама могуць галасаваць у інтэрнэце.

Ва Украіне выбарчыя ўчасткі будуць працаваць пры пасольстве Расіі ў Кіеве і консульствах у Адэсе, Львове і Харкаве.

Выбары ў ніжэйшую палату расійскага парламента – Дзярждуму, пройдуць 19 верасня гэтага года. Адначасова ў некаторых месцах Расійскай Федэрацыі пройдуць мясцовыя і рэгіянальныя выбары.

Паводле дадзеных ЦВК, колькасць выбаршчыкаў у Расіі на дадзены момант складае 108 мільёнаў 145 тысяч чалавек. За межамі Расіі пражывае больш за 2 мільёны выбаршчыкаў.

аз