Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Нямеччыны высока адазваўся аб сіле волі беларусаў

09.08.2021 10:44
«Мірныя пратэсты за права ўстаць на новы, дэмакратычны шлях (...) выклікаюць па ўсім свеце пачуццё захаплення і салідарнасці».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/SERGEY DOLZHENKO

Напярэдадні гадавіны пачатку пратэстаў з-за фальсіфікацыі леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у нядзелю, 8 жніўня, міністр замежных спраў ФРГ Хайка Мас высока адазваўся аб сіле волі, якую беларусы праявілі ў барацьбе за дэмакратыю.

«Выбары, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года і не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, сталі паваротным пунктам», – падкрэсліў дыпламат. Сёння ўся краіна «знаходзіцца ў закладніках» у кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадаў кіраўнік МЗС ФРГ. «Мірныя пратэсты за права ўстаць на новы, дэмакратычны шлях, правесці сумленныя і свабодныя выбары і вызваліць палітычных зняволеных выклікаюць па ўсім свеце пачуццё захаплення і салідарнасці, гэтак жа, як і сіла волі беларускага народа», – падкрэсліў Мас.

У гэтыя дні беларусы па ўсім свеце адзначаюць пачатак масавых пратэстаў супраць рэжыму А. Лукашэнкі, якія распачаліся роўна год таму, пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.

паводле dw/эж


Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.

Бежанства Ціманоўскай ад беларускіх чыноўнікаў - як галівудскі фільм

07.08.2021 10:18
Крысціна пераклала праз перакладчык на смартфоне некалькі фразаў на японскую мову і звярнулася да японскіх паліцыянтаў.

Яўген Дудкін з БХД: Беларусы ўрэшце перамогуць

07.08.2021 08:37
Паводле Яўгена, цяпер для ўсіх партыйных структур самым галоўным павінен быць чалавек.

Сёння год з пачатку мірных пратэстаў у Беларусі

09.08.2021 07:03
Беларусы нагадваюць пра тыя падзеі, публікуючы ў сацыяльных сетках выніковыя пратаколы з выбараў.

Небывалыя рэпрэсіі супраць журналістаў са жніўня 2020 года

09.08.2021 08:12
Беларуская асацыяцыя журналістаў прыводзіць трагічныя лічбы года для незалежных СМІ.