Беларуская Служба

Польшча даставіла нямецкім рэгіёнам, якія пацярпелі ад паводкі, асушальнае абсталяванне

09.08.2021 17:12
Абсталяванне з Польшчы ў першую чаргу будзе паступаць у сацыяльна важныя абʼекты рэгіёну: школы і лякарні.
Адзін з агрэгатаў дастаўленых Польшча ў НямеччынуPAP/Marek Zakrzewski

Група польскіх ратавальнікаў з дзяржаўнай пажарнай службы прыбыла ў нядзелю, 8 жніўня ў раён Арвайлер у Рэйнланд-Пфальц на захадзе Нямеччыны. Палякі прывезлі прылады для прафесійнага асушэння аб'ектаў, затопленых хваляй паводкі.

Два тыдні таму Польшча даставіла больш за 160 асушальнікаў паветра ў Паўночную Рэйн-Вестфалію, якая пацярпела ад катастрафічных наступстваў паводкі ў сярэдзіне ліпеня. Абсталяванне з Польшчы ў першую чаргу будзе паступаць у сацыяльна важныя абʼекты рэгіёну: школы, лякарні, а таксама непасрэдна ў прыватныя дамы.

Раён Арвайлер – адзін з рэгіёнаў, дзе ліпеньская паводка нанесла найбольшую шкоду. У даліне Ара загінуў 141 чалавек. Амаль 42 тыс. жыхароў рэгіёну пацярпелі ад наступстваў паводкі, а памер матэрыяльнай шкоды ацэньваецца амаль у 4 млрд еўра.

iar/эж

На польскім аўтарынку чакаюць аўтамабілі-тапельцы з Заходняй Еўропы

27.07.2021 15:18
Калі зʼявіцца нейкая надзвычайная нагода вельмі танна купіць ніколі не разбітае, даволі новае аўто ў добрым стане, вам трэба быць вельмі дапытлівым.

Паводка адкрыла нацысцкае сховішча з 1945 года

05.08.2021 14:15
Сховішча знаходзілася ў сцяне дома настаўніка гісторыі Себасцьяна Юрцэвеня з Хагена (Паўночны Рэйн-Вестфалія).