Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Люксембург рыхтуецца да пратэсту польскіх прафсаюзаў, як да вайны

22.10.2021 09:31
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк: Падобныя здымкі з Варшавы крытыкі Польшчы ўспрынялі б, як доказ жорсткасці «аўтарытарнага рэжыму».
Суд Еўрапейскага Саюза ў Люксембургу Автор: Cédric Puisney from Brussels, Belgium - European Court of Justice - Luxembourg, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34942382

Польскія шахцёры з рудніка «Тураў» маюць дэмакратычнае права дэманстраваць сваю незадаволенасць рашэннямі Суда Еўрапейскага Саюза, лічыць намеснік міністра замежных спраў Польшчы. Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк(Szymon Sękowski vel Sęk) здзіўлены рэакцыяй уладаў Люксембурга на пратэст польскіх прафсаюзаў:

-Еўразвязаўскія ўстановы ў Люксембургу падрыхтаваліся, як да вайны – бронетранспарцёры, агароджа з калючага дроту. Падобныя здымкі з Варшавы, для многіх супернікаў, былі б доказам жорсткасці «аўтарытарнага рэжыму» ў Польшчы. У сваю чаргу ў Люксембурзе, для тых жа асобаў, гэта доказ квітнеючай дэмакратыі і абароны каштоўнасцяў. Для нас – гэта доказ падвойных стандартаў.

Сёння перад сядзібай Суда Еўрапейскага Саюза ў Люксембургу запланаваны пратэст прадстаўнікоў прафсаюза«Салідарнасць» супраць рашэння суда па справе польскага рудніка «Тураў».

Нагадваем, Суд Еўрапейскага Саюза загадаў Польшчы прыпыніць здабычу бурага вугалю ў Тураве да вырашэння спрэчкі з Чэхіяй. Чэхі абвінавачваюць польскую шахту ў тым, што ейная дзейнасць прычыняецца да зніжэння ўзроўню грунтавых вод.

IAR/аз

Польшча праверыць, якім чынам чэшская шахта ў Германіі ўплывае на сітуацыю польскіх гмін на памежжы

19.10.2021 08:45
Улады гмінаў Губін і Броды ў Любускім ваяводстве скардзяцца, што шахта ў Еншвальдзе на працягу многіх гадоў наносіць экалагічны ўрон у раёне.