Беларуская Служба

Nord Stream 2 стварае даччыную кампанію

07.02.2022 08:50
Такім чынам кансорцыум хоча дабіцца сертыфікацыі газаправода.
Nord Stream 2
Nord Stream 2Shutterstock/eleonimages

Кансорцыум Nord Stream 2 стварыў даччыную кампанію ў Германіі і такім чынам хоча дабіцца сертыфікацыі газаправода. Кампанія пад назвай Gas for Europe павінна валодаць і эксплуатаваць 54-кіламетровы ўчастак газаправода, распаложаны ў тэрытарыяльных водах і на сухапутнай частцы Германіі.

Цяпер рашэнне належыць нямецкаму рэгулятару, але потым яго павінна зацвердзіць таксама Еўракамісія. Брусель пакуль маўчыць, але справу каментуюць некаторыя польскія еўрадэпутаты.

Анна Фатыга падкрэсліла, што Nord Stream 2 з'яўляецца адным газаправодам, які пачынаецца ў Расіі і заканчваецца ў Германіі, і што немагчыма перанакіраваць або спыніць паток паміж імі. У сваю чаргу стварэнне даччынай кампаніі Анна Фатыга назвала містыфікацыяй, незалежнасць і адказнасць якой будуць ілюзорнай. Гэта таму, што ўзнікаюць пытанні, якім чынам даччыная кампанія кансорцыума Nord Stream 2, які цалкам належыць «Газпрому», можа прэтэндаваць на атрыманне статусу незалежнага аператара сістэмы перадачы.

«Пакуль Еўрапейская камісія ўстрымаецца ад каментавання працэдур і саміх падзей», – сказаў прэс-сакратар камісіі Эрык Мамер, адказваючы на пытанне брусельскага карэспандэнта Польскага радыё.

У сваю чаргу, паводле дэпутата Еўрапарламента Ежы Бузэка, стварэнне новай кампаніі павінна азначаць распачацце ўсёй працэдуры сертыфікацыі з самага пачатку, гэта значыць падаўжэнне яе на шмат месяцаў. Былы польскі прэмʼер таксама падкрэслівае, што еўрадэпутаты будуць сачыць за выкананнем палажэнняў газавай дырэктывы.

IAR/аз

Самая буйная кампанія ў Германіі: нам не патрэбны Nord Stream 2

26.01.2022 13:33
Пазіцыя RWE знаходзіцца ў апазіцыі да дзвюх іншых нямецкіх энергетычных кампаній, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні Nord Stream 2.

PGNiG  будзе дастаўляць амерыканскі газ Украіне

01.02.2022 15:47
У канцы сакавіка Украіна атрымае блакітнае паліва з амерыканскіх радовішчаў.

Нафтапрадукты з Літвы ва Украіну будуць пастаўляць праз Польшчу

03.02.2022 09:11
Такім чынам уладальнік НПЗ у Мажэйках адрэагаваў на заяву Беларусі аб перакрыцці чыгуначнага транзіту з Літвы.