Беларуская Служба

Украіна: Вораг зноў абстрэльвае «Азоўсталь»

23.04.2022 15:28
Расіяне зноў бомбяць комплекс, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Арэстовіч.
«Азоўсталь» у Марыупалі PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Расійскія войскі зноў абстрэльваюць завод «Азоўсталь» у Марыупалі. Тут хаваюцца апошнія ўкраінскія жаўнеры, якія абараняюць горад. Металургічны комплекс – апошні апорны пункт украінскіх вайскоўцаў у Марыупалі. Расіяне зноў бомбяць аб’ект, паведаміў падчас брыфінгу кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арэстовіч:

- Вораг спрабуе канчаткова прыдушыць супраціў абаронцаў Марыуполя ў раёне завода «Азоўсталь». Ён узнавіў наносіць удары на тэрыторыі завода і спрабуе ажыццявіць штурмавыя дзеянні. Нашыя абаронцы трымаюцца нягледзячы на вельмі складаную сітуацыю.

У падвалах комплекса акрамя ўкраінскіх жаўнераў хаваецца таксама каля тысячы мірных жыхароў. Марыупаль стаў адным з сімвалаў расійскай вайны. Для расіян гэта ключавы горад на поўдні Украіны. Двухмесячныя бамбардзіроўкі прычыніліся да таго, што амаль 90 працэнтаў гарадской інфраструктуры перастала існаваць.

IAR /аз

Уладзімір Зяленскі: Будучыня Украіны будзе вырашацца на паўднёвым і ўсходнім франтах

23.04.2022 09:32
Нашыя партнёры нарэшце зразумелі нас і даюць нам тое, што мы прасілі, заявіў прэзідэнт Украіны.

Генштаб Украіны: Ля Ізюма былі заўважаныя «каты з Бучы»

23.04.2022 13:29
Гэта атрад вядомы жахлівымі злачынствамі, здзейсненымі супраць мірнага насельніцтва пад Кіевам.