Беларуская Служба

Байдэн прапануе выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы на дапамогу Украіне

29.04.2022 14:00
Кіраўнік амерыканскай дзяржавы просіць Кангрэс дазволу на павелічэнне сродкаў, якія выдзяляюцца Кіеву.
Joe Biden
Joe BidenShutterstock

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прапанаваў выкарыстоўваць расійскія актывы, замарожаныя ў рамках санкцый, для дапамогі Украіне, паведамляе dziennik.pl. Кіраўнік амерыканскай дзяржавы просіць Кангрэс дазволу на павелічэнне сродкаў, якія выдзяляюцца Кіеву.

Ідзецца пра дадатковыя мільярды долараў на падтрымку ўзброеных сіл і эканомікі Украіны і дапамогу ўцекачам з гэтай краіны.

Прэзiдэнт ЗША таксама звяртаецца да кангрэсменаў з просьбай дазволіць ураду выкарыстоўваць даходы ад продажу замарожаных расійскіх актываў для кампенсацыі Украіне стратаў, якія дзяржава панесла ад пачатку расійскай агрэсіі.

У Белым доме пакуль адмаўляюцца паведаміць, якія менавіта сумы прэзідэнт Байдэн будзе прасіць кангрэсменаў для Украіны.

яс