Беларуская Служба

Крымскія татары не выключаюць падрыву моста праз Керчанскі праліў

18.05.2022 08:32
Аб'ект мае ваенна-стратэгічнае значэнне для Расіі, нагадвае лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў.
Лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў Автор: The Chancellery of the Senate of the Republic of Poland, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=33419347

Крымскія татары не выключаюць падрыву моста праз Керчанскі праліў, які злучае Крым з Расіяй. Лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў нагадаў, што мост зʼяўляецца сімвалам акупацыі Крыма. Ён адзначыў, што абʼект мае таксама важнае ваенна-стратэгічнае значэнне для Расіі:

- Размаўляю з суайчыннікамі. Мы задумоўваемся, калі ўзрываць мост і ці рабіць гэта ўвогуле. Тады б я хацеў бачыць твары акупантаў. Мост мае стратэгічнае значэнне, у 90 працэнтах ён выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах. Уся зброя праходзіць праз яго, а затым праз мост каля вёскі Чанхар. Яго ліквідацыя будзе правільнай з пункту гледжання абароны нашай тэрыторыі.

Раней нападу на мост праз Керчанскі праліў не выключыў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Мастовы пераход праз Керчанскі праліў злучае Крымскі паўвостраў з Таманскім паўвостравам Краснадарскага краю.

IAR/аз

У Кіеўская вобласці выявілі чарговую брацкую магілу. Сярод ахвяр – грамадзянін Чэхіі

17.05.2022 18:23
Агулам у Кіеўскай вобласці праваахоўнікі выявілі ўжо больш за 1,2 тысячы цел мірных жыхароў, забітых расійскімі акупацыйнымі войскамі.