Беларуская Служба

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымаюць Прэмію Карла Вялікага

26.05.2022 07:55
Прэмія Карла Вялікага прысуджаецца з 1950 года. Яна лічыцца галоўнай палітычнай узнагародай Еўропы.
Святлана Ціханоўскаяtwitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Сёння ў нямецкім Ахене адбудзецца цырымонія ўручэння Прэміі Карла Вялікага за барацьбу за свaбоду і дэмакратыю. Сёлета яе атрымаюць актывісткі беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Тэму працягвае Войцех Асіньскі:

- Святлана Ціханоўская балатавалася на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе, якія паводле згоднай ацэнкі міжнароднай грамадскай думкі, былі фальсіфікаваныя. Вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі галасавання былі жорстка здушаныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. З гэтага моманту лідарка беларускай апазіцыі пражывае за межамі Айчыны. Марыя Калеснікава ў верасні 2021 года была прысуджаная да 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове і спробе звяржэння ўлады ў Мінску. Трэцяй беларускай актывісткай з’яўляецца кіраўнічка Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала. Прэмія Карла Вялікага прысуджаецца з 1950 года за асаблівыя заслугі па аб’яднанні Еўропы. Падчас урачыстасці з прамовай выступіць кіраўнічка нямецкай дыпламатыі Аналена Бербак.

IAR/аз