Беларуская Служба

Украіна правярае гатоўнасць сваіх войскаў на мяжы з Беларуссю

17.06.2022 16:17
У прылеглых да мяжы з Беларуссю раёнах пачалася праверка боегатоўнасці падраздзяленняў украінскай арміі, паведамляе партал «Украінская праўда».
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Рашэнне па гэтым пытанні было прынята ў сераду на нарадзе ў штабе Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Тэма сустрэчы – пагроза магчымага новага ўварвання з тэрыторыі Беларусі.

Пра задачы, якія стаяць перад украінскай арміяй на мяжы з Беларуссю, распавёў сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў:

– Што там адбываецца. У якім стане беларускае войска. Колькі там вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі. Якія ў іх планы. Усё гэта кантралюецца нашым прэзідэнтам.

У лютым гэтага года расійская армія нанесла ўдары па Чарнігаву і Кіеву з тэрыторыі Беларусі. Пасля паражэння наступлення рускія адышлі ў Беларусь. У Беларусі застаюцца расійскія базы. Расіяне вядуць ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з Беларусі. Расійскія самалёты выконваюць баявыя задачы з беларускіх аэрадромаў. Беларуская армія праводзіць інтэнсіўныя вучэнні ў наступальных дзеяннях. Таму кіраўніцтва Украіны не выключае магчымасці паўторнага нападу з тэрыторыі Беларусі.

IAR / вх