Беларуская Служба

Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у якім знаходзілася больш за тысячу чалавек

27.06.2022 19:29
Гандлёвы цэнтр у Краменчуку PAP/MNS.GOV.UA

У выніку ракетнага ўдару па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку загінулі як мінімум два чалавекі, 20 атрымалі раненні, у тым ліку 9 цяжкіх, паведаміў Кірыла Цімашэнка з Канцылярыі прэзідэнта Украіны.

Ракеты, якія ўпалі на Краменчук ва Украіне, трапілі ў гандлёвы цэнтр, у якім знаходзілася больш за 1000 чалавек, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацсетках. «Цэнтр гарыць, ратавальнікі змагаюцца з агнём, колькасць пацярпелых неймаверная», – напісаў Уладзімір Зяленскі ў Telegram. Ён дадаў, што аб'ект не мае стратэгічнай каштоўнасці. «Спроба вярнуць людзей да нармальнага жыцця вельмі раздражняе акупантаў. Расія працягвае абцяжарваць простых грамадзян сваім бяссіллем. На адэкватнасць і гуманнасць з яе боку спадзявацца няма сэнсу», – падкрэсліў ён.

Атакаваная была і Палтава. Раней расіяне напалі на гэтыя гарады 24 красавіка і 18 чэрвеня. Сярод іншага былі знішчаны НПЗ і ЦЭЦ.

ав

Контрразведка СБУ затрымала былога дэпутата гарсавета Мікалаева, які рыхтаваўся да прыходу «рускага міру»

27.06.2022 17:31
Па заданні расійскіх спецслужбаў ён распрацаваў канцэпцыю «Мікалаеўскай народнай рэспублікі», якая пазней мусіла «ўвайсці» ў склад Расійскай Федэрацыі.