Беларуская Служба

Контрразведка СБУ затрымала былога дэпутата гарсавета Мікалаева, які рыхтаваўся да прыходу «рускага міру»

27.06.2022 17:31
Па заданні расійскіх спецслужбаў ён распрацаваў канцэпцыю «Мікалаеўскай народнай рэспублікі», якая пазней мусіла «ўвайсці» ў склад Расійскай Федэрацыі.
.
..

Паводле наяўных даных, мужчына падрыхтаваў дакументальнае, прававое і грамадска-палітычнае «абгрунтаванне» стварэння і функцыянавання фэйкавай рэспублікі ў межах рэгіёна.

Згодна з дакументамі, канфіскаванымі ў яго падчас ператрусу, Мікалаеўская вобласць павінна была заявіць аб выхадзе з-пад юрысдыкцыі і дзяржаўна-адміністрацыйнага складу Украіны, абвясціўшы сябе «Мікалаеўскай народнай рэспублікай» (МНР).

Потым цягам месяца перайсці на расійскую мову, атрымаць свой «герб, сцяг і гімн».
Варожы агент таксама планаваў увесці расійскі рубель на тэрыторыі «псеўдарэспублікі», правесці рэарганізацыю сістэмы адукацыі і аховы здароўя на ўзор Расійскай Федэрацыі, а таксама пераарыентаваць галіну культуры «на прынцыпах і асновах ідэі рускага свету».

Прэс-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка адзначыў, што ў ходзе санкцыянаванага ператрусу былі канфіскаваныя неабвержныя доказы яго датычнасці да супрацьпраўнай дзейнасці.

У цяперашні час зламыснік затрыманы, яму прад'яўлены абвінавачанні ў дзяржаве.

ав

NATO накіруе больш войскаў ва Усходнюю Еўропу ў адказ на расійскае ўварванне ва Украіну

27.06.2022 15:27
Такім чынам будуць значна ўзмоцненыя існуючыя аддзелы, якія ўжо ёсць у Польшчы ці ў краінах Балтыі.