Беларуская Служба

24-26 чэрвеня Расія нанесла надзвычай інтэнсіўную хвалю ўдараў па Украіне

28.06.2022 09:14
Гэта зброя прызначана для нападу на цэлі, якія маюць стратэгічнае значэнне, але Расія працягвае выкарыстоўваць іх у вялікіх колькасцях для атрымання тактычнай перавагі.
Удар па гандлёвым цэнтры ў КрэменчукуPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

24-26 чэрвеня Расія нанесла надзвычай інтэнсіўную хвалю ўдараў па Украіне з ужываннем ракет далёкага радыўсу дзеяння, прызначаных для ўдару па аб'ектах, якія маюць стратэгічнае значэнне, паведаміла ў аўторак Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

«Украінскія войскі працягваюць умацоўваць свае пазіцыі на вышэйшых месцах у горадзе Лісічанск пасля адыходу з Севераданецка. Украінскія сілы працягваюць парушаць працу расійскага камандавання, наносячы паспяховыя ўдары ў глыбіню тылу Расіі», – піша штодзённая інфармацыя.

«24-26 чэрвеня Расія нанесла надзвычай інтэнсіўную хвалю далёкіх удараў па Украіне. Гэта зброя, хутчэй за ўсё, уключала ракеты AS-4 KITCHEN савецкіх часоў і больш сучасныя AS-23a KODIAK, запушчаныя як з Беларусі, так і з Расіі.

Гэта зброя прызначана для нападу на цэлі, якія маюць стратэгічнае значэнне, але Расія працягвае выкарыстоўваць іх у вялікіх колькасцях для атрымання тактычнай перавагі. Таксама Расія разгарнула асноўныя кампаненты шасці розных армій, але ў Севераданецку мела толькі тактычны поспех. Расійскія ўзброеныя сілы становяцца ўсё больш выэксплуатаваныя», – дадала выведка Вялікабрытаніі.

ав

Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у якім знаходзілася больш за тысячу чалавек

27.06.2022 19:29