Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу Краменчука перавысіла 20 чалавек

28.06.2022 19:16
21 чалавек лічыцца зніклым без вестак, пацярпелі 59 (у тым ліку адно дзіця).
Гандлёвы цэнтр у Краменчуку PAP/MNS.GOV.UA

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу Краменчука перавысіла 20 чалавек, 21 чалавек лічыцца зніклым без вестак. Пацярпелі 59 (у тым ліку адно дзіця). Учора Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры «Амстор» у Краменчуку. Быў знішчаны і гарадскі стадыён. Ракеты былі запушчаны з далёкіх бамбавікоў Ту-22 М3 з аэрадрома ў Курскай вобласці.

Целы пакуль не ідэнтыфікаваныя, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі:

-Гэта быў грамадзянскі будынак. Ніякіх узброеных сіл і іншых вайсковых фарміраванняў там ніколі не было. Ні бункераў, ні складоў зброі тут няма. Яны атакуюць цывільныя аб'екты.

Генеральная пракуратура Украіны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Украіны распачалі падрыхтоўчую вытворчасць па справе аб парушэнні заканадаўства і правілаў вядзення вайны, спалучаных з грамадзянскім забойствам, – паведаміў Дзяніс Манастырскі:

-Аналітыкі Службы бяспекі Украіны і Дзяржпаліцыі вызначылі, які авіяполк Расіі здзейсніў злачынства. Ужо ёсць імёны пілотаў, якія ўзляцелі на Ту-22 і рэалізавалі смяротны абстрэл.

Колькасць загінулых можа павялічыцца.

ав

Уладзімір Зяленскі: Украіне патрэбна магутная супрацьпаветраная абарона

28.06.2022 10:58
У Краменчуку ўчора ў выніку расійскіх ракет загінулі не менш за 18 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.