Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Украіне патрэбна магутная супрацьпаветраная абарона

28.06.2022 10:58
У Краменчуку ўчора ў выніку расійскіх ракет загінулі не менш за 18 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. 
Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіне патрэбна магутная супрацьпаветраная абарона – сучасная, цалкам эфектыўная, якая можа забяспечыць поўную абарону ад расійскіх ракет. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт казаў у сваім выступе, апублікаваным позна ўвечары ў сацыяльных сетках.

-Мы кожны дзень гаворым пра гэта з нашымі саюзнікамі. Ужо ёсць некалькі дамоўленасцяў. Нашы партнёры павінны дзейнічаць хутчэй, калі яны сапраўды нашы партнёры, а не назіральнікі. Акупантаў – гэтых тэрарыстаў – трэба перамагчы з усіх сіл, каб яны не падумалі што яны могуць аказваць ціск і кагосьці перайграць.

У Краменчуку ўчора ў выніку расійскіх ракет загінулі не менш за 18 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. Таксама ў панядзелак Расія разбамбіла месца ў Лісічанску, куды людзі прыходзілі па ваду з усталяванай там цыстэрны. Восем чалавек загінулі.

Апошнія напады на мірных жыхароў павінны стаць прадметам пазачарговага пасяджэння Савета Бяспекі ААН у аўторак. Сустрэча пройдзе па запыце Украіны.

ав

24-26 чэрвеня Расія нанесла надзвычай інтэнсіўную хвалю ўдараў па Украіне

28.06.2022 09:14
Гэта зброя прызначана для нападу на цэлі, якія маюць стратэгічнае значэнне, але Расія працягвае выкарыстоўваць іх у вялікіх колькасцях для атрымання тактычнай перавагі.