Беларуская Служба

Канцлер Германіі аб’яцаў перадаваць зброю Украіне

29.06.2022 16:45
Германія – адна з краін, якую крытыкуюць за занадта павольнае аказанне дапамогі ўкраінскай арміі.
K
Kанцлер Германіі Олаф Шольц PAP/Mateusz Marek

«Мы будзем пастаўляць зброю Украіне столькі, колькі гэта спатрэбіцца», – заявіў у Мадрыдзе канцлер Германіі. Олаф Шольц падкрэсліў, што Расія вядзе жорсткую вайну ва Украіне, таму Захад абавязаны падтрымліваць украінцаў і забяспечваць іх зброяй:

- Пасланне зразумелае: мы будзем працягваць гэта рабіць да таго часу, пакуль гэта будзе неабходным для абароны Украіны.

Германія – адна з краін, якую крытыкуюць за занадта павольнае аказанне дапамогі ўкраінскай арміі. У кулуарных перамовах дыпламаты НАТА прызнаюць, што Берлін мог бы паставіць на Усход значна больш зброі і тэхнікі. Да паставак зброі ўдзельнікаў саміту НАТА ў Мадрыдзе заклікаў таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

IAR /аз

Кіраўнік НАТА: Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА – важны пасыл прэзідэнту Пуціну

29.06.2022 08:45
Сёння ўсе хаўруснікі афіцыйна запросяць Швецыю і Фінляндыю далучыцца да НАТА, а на наступным тыдні будзе падпісаны пратакол аб уступленні.

Прэзідэнт ЗША: У Польшчы будзе створанае камандаванне 5-м корпусам арміі ЗША

29.06.2022 12:45
Верагодна, гэта таксама прадугледжвае павелічэнне амерыканскага персаналу ў Польшчы.