Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Напад на Адэсу – цынічны акт варварства

24.07.2022 16:26
У суботу дзве расійскія ракеты ўпалі на Адэскі гандлёвы порт. Там успыхнуў пажар.
a, 23  2022 .
Адэсa, 23 ліпеня 2022 г.PAP/EPA/ODESA CITY HALL PRESS OFFICE HAN

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў напад Расіі на порт Адэсы «відавочным варварствам». Ён падкрэсліў, што наступствы нападу абярнуцца супраць Расіі:

- Расійская атака на Адэсу, цынічная атака, гэта таксама атака на палітычную пазіцыю Расіі. Калі нехта ў свеце працягвае сцвярджаць, што з Масквой патрэбны нейкі дыялог і паразуменне, хай паглядзіць, што адбываецца. Сёння расійскія ракеты «Калібр» знішчылі магчымасць выносіць такія меркаванні. Мы таксама бачым аднадушную рэакцыю свету на гэты напад. Акупанты ўжо нікога больш не падмануць.

У выніку расійскай атакі пацярпеў Мастацкі музей у Адэсе. Ракеты ўпалі таксама каля гістарычных будынкаў у горадзе, якія, як сказаў прэзідэнт Украіны, з’яўляюцца спадчынай сусветнай культуры.

У суботу дзве расійскія ракеты ўпалі на Адэскі гандлёвы порт. Там успыхнуў пажар. Пацярпелі некалькі чалавек.Яшчэ дзве ракеты былі збітыя ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай. У порце ў Адэсе арганізаваўся экспарт украінскага збожжа. Учора ў Турцыі Расія паабяцала разблакаваць транспарціроўку ўкраінскай пшаніцы праз Чорнае мора.

IAR/аз

Расійскія акупанты зноў паспрабавалі штурмаваць тэрыторыю Вуглягорскай ЦЭС

24.07.2022 10:26
Сярод расійскіх вайскоўцаў усё часцей здараюцца выпадкі дэзерцірства і непадпарадкавання камандаванню, паведамляе Штупун.

Украінцы пашкодзілі чыгуначнае палатно каля Мелітопаля

24.07.2022 14:27
Лінія праходзіць на важным ваенна-транзітным шляху расійскіх акупантаў, якія захапілі частку рэгіёну, у тым ліку Мелітопаль.