Беларуская Служба

Украінскія сілы правялі чарговы ўдар па транспартных артэрыях расійскіх войскаў

04.08.2022 14:54
На поўдні краіны ўкраінскія войскі ўзмацнілі ўдары па камунікацыйных шляхах расійскіх акупацыйных войскаў.
Украінскія жаўнеры PAP/Mykola Kalyeniak

У акупаваным расіянамі Херсоне зафіксаваныя магутныя выбухі. Мэтай атакі стаў другі чыгуначны Антонаўскі мост на Дняпры. Некалькі дзён таму быў моцна пашкоджаны аўтамабільны мост. Старшыня Херсонскага аблсавета Аляксандр Самойленка пацвердзіў інфармацыю.

-Сёння ноччу ў горадзе Херсон прагрымелі магутныя выбухі. У горадзе ёсць два антонаўскія масты – аўтамабільны і чыгуначны, начныя выбухі закранулі чыгуначны мост. Поўнай інфармацыі аб тым, што і як адбылося, пакуль няма, але ўспышкі былі, быў пажар. Такім чынам спынены рух расійскіх акупацыйных калон, якія спрабавалі пераправіцца на правы бераг Дняпра.

Раней украінскія сілы нанеслі значныя пашкоджанні на аўтадарожным мосце імя Антонава. Расійскія акупанты беспаспяхова спрабавалі яго аднавіць. Яны выкарыстоўваюць паром і пантон, – сказаў Аляксандр Самойленка.

-Паромная пераправа не дазваляе перавозіць цяжкую тэхніку, вялікую колькасць вайскоўцаў. Абяцанні, што рух па Антонаўскім мосце будзе адноўлены, застаюцца толькі абяцаннямі, бо канструкцыя моста разбурана і там трэба замяніць увесь пралёт маста. Гэта немагчыма зрабіць ні за тыдзень, ні за два тыдні, ні нават за месяц. Зараз акупанты спрабуюць залатаць гэты мост. Магчыма, дзякуючы гэтай рэканструкцыі па мосце праедзе лёгкі транспарт, а вось цяжкая тэхніка – не.

Разбурэнне яшчэ аднаго маста ўскладняе пераправу расійскіх войскаў на правы бераг Дняпра з акупаванага Крыма. Акрамя таго, у сяле Чарнабаеўка Херсонскай вобласці ўкраінская армія знішчыла камандны пункт расійскай марской пяхоты.

ав

Магутныя выбухі прагрымелі ў Мікалаеве на поўдні Украіны

04.08.2022 13:02
Горад знаходзіцца за лініяй фронту, але ўвесь час абстрэльваецца з рэактыўных сістэм залпавага агню.