Беларуская Служба

Брытанская выведка: Неўзабаве пачнецца новы этап вайны

06.08.2022 17:32
Расійскія войскі амаль напэўна згушчаюцца на поўдні, чакаючы альбо контрнаступлення з боку Украіны, альбо рыхтуючыся да наступу.
Харкаў PAP/EPA/WASILIJ ŻŁOBSKY

Па дадзеных брытанскай разведкі, неўзабаве пачнецца новы этап вайны, галоўны фронт якой будзе на поўдні і будзе мець каля 350 км. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб вайне ва Украіне за 6 жніўня.

«Расійскія войскі амаль напэўна згушчаюцца на поўдні, чакаючы альбо контрнаступлення з боку Украіны, альбо рыхтуючыся да наступу. З Данбаса на паўднёвы захад працягваюць рухацца доўгія калоны расійскіх ваенных грузавікоў, танкаў, артылерыі і іншага», – гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца аб перакідцы сіл з акупаваных Мелітопаля, Бярдзянска, Марыупаля і мацерыковай часткі Расіі праз Крымскі мост у Крым.

«У Крым перакінулі БТГ колькасцю 800-1000 чалавек, яны, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўвацца для ўзмацнення расійскіх сіл у Херсонскай вобласці. 2 жніўня ў Крым перакінулі новыя БТГ, яны таксама перакідваюцца з усходняй групоўкі сіл і з высокай доляй верагоднасці будуць накіраваны ў Херсонскую вобласць у бліжэйшыя дні», – паведамляе брытанская выведка.

Украінскія вайскоўцы, гаворыцца ў аглядзе, працягваюць наносіць удары па тылах праціўніка, абстрэльваючы масты, склады боепрыпасаў і чыгуначныя вузлы на акупаваным поўдні.

ав

Мэр Хірасімы ў 77-ю гадавіну ядзернай атакі: Пуцін забірае жыцці ні ў чым не вінаватых украінцаў

06.08.2022 14:01
У Японіі расце заклапочанасць з нагоды працяглых пагроз з боку Расіі з нагоды магчымасці прымянення ядзернай зброі.

Энергаатам: Расіяне сур'ёзна пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю на ЗАЭС, ёсць рызыка выкіду радыяцыі

06.08.2022 15:56
Паведамляецца, што 6 жніўня Запарожская АЭС працуе з рызыкай парушэння правілаў радыяцыйнай і пажарнай бяспекі.