Беларуская Служба

Ва Украіне распачата 26 000 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах

07.08.2022 19:45
 
Zniszczony budynek mieszkalny w Słowiańsku na Ukrainie
Zniszczony budynek mieszkalny w Słowiańsku na UkrainiePAP/Vladyslav Karpovych

Ва Украіне расследуюцца амаль 26 тысяч спраў аб ваенных злачынствах, здзейсненых расійскімі вайскоўцамі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента па расследаванні ваенных злачынстваў Генпракуратуры Украіны Юрый Белавусаў.

Ён дадаў, што пакуль абвінавачанні выстаўленыя 135 асобам. 15 з іх знаходзяцца ва Украіне  пад арыштам і 120 на свабодзе. У судах было разгледжана 30 спраў, ужо вынесена 7 прысудаў.

Юрый Белавусаў дадаў, што падазраваныя ў асноўным расійскія афіцэры ніжэйшага рангу.

IAR / вх