Беларуская Служба

У гадавіну ядзернага бамбавання Хірасімы, Генсек ААН заклікаў разведваць абстрэл Запарожскай АЭС

08.08.2022 18:22
На выходных расяяне абстралялі электрастанцыю з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ракеты ўпалі побач з энергаблокам і рэактарам.
Пашкоджанні на ЗАЭСКрыніца: PAP/EPA/RUSSIAN EMERGENCIES MINISTRY HANDOUT

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што абстрэл Запарожскай АЭС павінны расследаваць міжнародныя эксперты. Праблему ядзернай энергетыкі падчас вайны Антоніу Гутэрыш падняў на прэс-канферэнцыі ў Хірасіме, дзе ён прыняў удзел у цырымоніі ў гонар 77-й гадавіны першага ў свеце выкарыстання ядзернай бомбы:

-Ніхто не можа ўявіць, што можа пачацца ядзерная вайна. Гэта знішчыла б нашу планету. Пры падтрымцы Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі мы прыкладаем намаганні для стабілізацыі сітуацыі на Запарожскай электрастанцыі. Любая атака на АЭС – гэта самагубства. Я спадзяюся, што гэтыя атакі спыняцца і што Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі атрымае доступ да электрастанцый.

На выходных расяяне абстралялі электрастанцыю з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ракеты ўпалі побач з энергаблокам і рэактарам. Як паведамляе ўкраінская дзяржкампанія «Энергаатам», пашкоджаная азотна-кіслародная станцыя, існуе рызыка ўцечкі вадароду і выкіду радыеактыўных рэчываў. Таксама была пашкоджана высакавольтная лінія электраперадачы магутнасцю 330 кілават.

Прадстаўнікі расійскага «Расатама», якія знаходзіліся там, пакінулі тэрыторыю электрастанцыі перад абстрэлам. Пры гэтым на аб'екце застаецца ўкраінскі персанал, які працягвае падтрымліваць бяспеку на электрастанцыі.

iar/эж


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Amnesty International у тым, што яна не адрэагавала на абстрэл Запарожскай АЭС

07.08.2022 13:03
Пазаўчора расійскія ракеты ўпалі на Запарожскую АЭС і пашкодзілі азотна-кіслародную станцыю.