Беларуская Служба

У гадавіну расійскага ўварвання Польшча выказала салідарнасць з Грузіяй

08.08.2022 20:07
12 жніўня 2008 года прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў удзел у акцыі падтрымкі Грузіі разам з прэзідэнтамі Літвы, Эстоніі, Украіны і прэм'ерам Літвы.
    . , , 12  2008 .
Еўрапейскія лідары разам з Л. Качыньскім, Тбілісі, 12 жніўня 2008 г. Крыніца: PAP/Radek Pietruszka

Міністэрства замежных спраў Польшчы выдала спецыяльнае камюніке з выказваннем салідарнасці з Грузіяй у 14-ю гадавіну нападу Расіі.

«Мы цалкам салідарызуемся з грузінскім народам, падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах, прызнаных міжнародным правам, а таксама асуджаем паступовую расійскую анексію сепаратысцкіх рэгіёнаў Абхазіі і Цхінвалі», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Расія напала Грузію, калі гэтая краіна намаглася аднавіць кантроль на ўзбунтаванымі прарасійскімі утварэннямі – Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Масква аказала сепаратыстам ваенную падтрымку, аргументуючы гэта абаронай рускага насельніцтва. Падчас нападу на Грузію Расія ўчыніла ваенныя злачынствы, у тым ліку ажыццявіда выгнанне грузінскіх грамадзянскіх асоб з захопленых тэрыторый і бамбардзіровак чарнаморскага порта Поці і ваеннай базы ў Сенакі.

12 жніўня 2008 года прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў удзел у акцыі падтрымкі Грузіі разам з прэзідэнтамі Літвы, Эстоніі, Украіны і прэм'ерам Літвы. Па ініцыятыве польскага прэзідэнта лідары прыехалі ў Тбілісі на сустрэчу з прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі.

iar/эж

У 14-гадавіну вайны Грузія заклікала Расію вывесці войскі з Абхазіі і Паўднёвай Асетыі

08.08.2022 11:11
Падчас канфлікту каля 120 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.