Беларуская Служба

Трымальнікі еўрабондаў Украіны пагадзіліся на адтэрміноўку плацяжоў

11.08.2022 15:43
 Што гэта значыць для Кіева і якую карысць можа прынесці Украіне?
Ілюстрацыйны здымакEPA/TOMS KALNINS Dostawca: PAP/EPA

Украіна атрымала згоду ўладальнікаў еўрабондаў на рэструктурызацыю доўгу - адтэрміноўку плацяжоў і тэрмінаў пагашэння па іх на два гады.

Дзякуючы гэтаму рашэнню, Украіна сэканоміць на выплатах амаль 6 мільярдаў долараў. Гэтыя сродкі ўмацуюць стабільнасць эканомікі і павялічаць моц арміі.

Украінцы змогуць лепш падрыхтавацца да ацяпляльнага сезону і больш эфектыўна аднаўляць разбураную Расіяй інфраструктуру.

Акрамя таго, такое рашэнне дапаможа краіне пазбегнуць дэфолту.

юл