Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Нельга ператварыць Еўропу ў супермаркет

13.08.2022 17:12
Зяленскі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую візавую палітыку у дачыненні да грамадзян РФ. 
Ілюстрацыя PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Еўрапейскі Звяз абмежаваць выдачу віз грамадзянам РФ. У вячэрнім відэазвароце ў пятніцу, 12 жніўня, ён падзякаваў Чэхіі, краінам Балтыі і іншым еўрапейскім краінам, якія на ўзроўні ЕЗ паставілі пытанне аб візах расіян. Зяленскі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую візавую палітыку у дачыненні да іх:

-Па-першае, павінна быць гарантыя, што расійскія забойцы і памагатыя дзяржаўнага тэрору не будуць атрымоўваць карысці ад Шэнгену. Нельга разбураць саму ідэю Еўропы, нашы агульныя еўрапейскія каштоўнасці, гэта значыць нельга ператвараць Еўропу ў супермаркет, у якім не важна, хто заходзіць, а галоўнае, каб чалавек проста разлічыўся за тавары.

Адначасова палітык прызнаў, што ў Расіі ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў абароне. Тым грамадзянам РФ, якіх пераследуе рэжым Пуціна, неабходна даць дапамогу цывілізаванага свету праз механізмы бежанства, просьбы аб прытулку і іншыя, перакананы прэзідэнт Украіны.

Пакуль у ЕЗ абмежаванні на ўезд для расінаў увялі Чэхія, Эстонія, Латвія, Літва, Румынія і Польшча. Фінляндыя хоча ўкараніць падобныя рашэнні.

эж