Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Усе пасадоўцы тэрарыстычнай дзяржавы павінны стаць перад судом

14.08.2022 12:06
Цягам мінулага тыдня абстрэлы расіянамі найбуйнейшай у Еўропе АЭС, размешчанай ў Энергадары, здараюцца рэгулярна.
Ukraina: Rosjanie ostrzelali teren Zaporoskiej Elektrowni Jądrowej
Ukraina: Rosjanie ostrzelali teren Zaporoskiej Elektrowni JądrowejPAP/EPA/RUSSIAN EMERGENCIES MINISTRY HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што з кожным днём акупацыі расійскімі вайскоўцамі тэрыторыі вакол Запарожскай АЭС узрастае рызыка радыяцыйнай пагрозы для Еўропы. Такога маштабу пагрозы не было нават у самы разгар Халоднай вайны, адзначыў прэзідэнт Украіны. Зяленскі падкрэсліў, што вінаватыя ў абстрэлах павінны быць пакараныя:

-Абсалютна ўсе службовыя асобы тэрарыстычнай дзяржавы, а таксама тыя, хто дапамагае ім у шантажы пры дапамозе атамнай станцыяй, павінны быць асуджаны міжнародным судом. Кожны расійскі салдат, які страляе з электрастанцыі, павінен разумець, што ён становіцца асаблівай мішэнню для нашай разведкі і спецслужбаў, для нашай арміі.

Украінскія дыпламаты і прадстаўнікі саюзных дзяржаў зробяць усё магчымае, каб новымі санкцыямі супраць Расеі залакіраваць расійскую ядзерную галіну.

Цягам мінулага тыдня абстрэлы расіянамі найбуйнейшай у Еўропе АЭС, размешчанай ў Энергадары, здараюцца рэгулярна. Горад і ЗАЭС былі акупаваныя на пачатку сакавіка.

iar/эж

Расіяне намагаюцца замацавацца на поўдні Украіны

14.08.2022 09:51
Акупанты вялі артылерыйскі і ракетны агонь, а таксама танкавы па ўсёй лініі сутыкнення дзвюх армій.