Беларуская Служба

Генштаб Узброеных сіл Украіны: Расіяне зноў атакуюць з тэрыторыі Беларусі

17.08.2022 09:02
Расійскія самалёты Су-34 нанеслі ўдары па аб'ектах інфраструктуры ў Жытомірскай вобласці.
P         .
Pасіяне ўначы абстралялі грамадзянскую і вайсковую інфраструктуру Харкава і ваколіц. PAP/Mykola Kalyeniak

У Генштабе Узброеных сілаў Украіны паведамілі, што расіяне ўначы абстралялі грамадзянскую і вайсковую інфраструктуру Харкава і ваколіц. Прэс-сакратар генштаба Аляксандр Штупун заявіў, што напады актывізаваліся ў васямнаццаці рэгіёнах Харкаўскай вобласці. Таксама вораг зноў атакаваў на поўначы Украіны з тэрыторыі Беларусі:

- З тэрыторыі Рэспублікі Беларусь расійскія самалёты Су-34 нанеслі ўдары па абʼектах інфраструктуры ў Жытомірскай вобласці. Рызыка далейшых ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі гэтай краіны захоўваецца.

Пад Адэсай расійскія ракеты трапілі ў аздараўленчы комплекс. У выніку пажару ў будынках пацярпелі тры чалавекі.

IAR/аз

Падаляк: Дыверсійныя дзеянні на акупаваным Крыме будуць пашырацца

17.08.2022 08:01
Дарадчык кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Украіны кажа, што гэта толькі пачатак расійскіх праблем з дыверсіяй на Крыме.