Беларуская Служба

Расійскія войскі нанеслі па Мікалаеве ракетны ўдар. Ёсць загінулыя

30.09.2022 11:15
Снарад разарваўся каля прыпынку грамадскага транспарту, быў разбураны дзевяціпавярховы жылы дом. 
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскіscreen:https://www.youtube.com/watch?v=MlG27SrBTJM

У ноч на пятніцу расійскія войскі нанеслі па Мікалаеве ракетны ўдар, быў разбураны дзевяціпавярховы жылы дом.

Пра гэта казаў у сваім апошнім звароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі:

«Сёння расійская армія нанесла чарговы подлы ўдар па мірных жыхарах Мікалаева: снарад разарваўся каля прыпынку грамадскага транспарту. Ёсць загінулыя, параненыя... Зноў абстрэлы Харкава, Сумскай вобласці, жорсткі агонь на Данбасе, на поўдні Украіны. Усё гэта можна спыніць толькі адным шляхам: вызваленнем. Пакуль не прыйшла Расія, паўсюль на ўкраінскай зямлі жылося нармальна. І калі Расея сыдзе, калі мы яе выпхнем, вернецца нармальнае жыццё. Гэта адзіны шлях. Гэта шлях да нашай перамогі. Мы не можам ведаць, колькі часу спатрэбіцца, каб прайсці гэты шлях. Але мы ведаем, што ніякія расейскія маніпуляцыі і ніякія расейскія злачынствы не могуць нас збіць з гэтага шляху».

Кіраўнік Мікалаеўскай абладміністрацыі Віталь Кім напісаў, што ў раёне горада прагучалі сем выбухаў, пры гэтым па меншай меры два з іх за межамі гарода. Дзве ракеты, паводле яго, патрапілі ў жылы раён, адна з іх – у дзевяціпавярховік.

яс