Беларуская Служба

УС Украіны працягваюць наступ на поўдні

05.10.2022 09:31
Расійскія войскі інтэнсіўным артылерыйскім агнём спрабуюць затрымаць контрнаступ украінскіх падраздзяленняў.
  ()
Вызвалены Купянкс (ілюстрацыя)Фото: PAP/Mykola Kalyeniak

Украінскае камандаванне паведамляе аб паспяховым наступе на паўночным ўсходзе ад Херсона. Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Уладзіслаў Назараў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы вярнулі сабе шэраг акупаваных расейцамі вёсак.

-У выніку добра спланаванай і праведзенай ваеннай аперацыі па вызваленні Херсоншчыне ад расійскай акупацыі на розных участках фронту нам удалося паглыбіцца за лінію фронту на 10-20 кіламетраў. Артылерыя і ракетныя войскі паўднёвага фронту абстралялі 290 цэляў, знішчыўшы больш за 40 адзінак расійскай тэхнікі, у тым ліку 8 ​​танкаў, 26 бронетранспарцёраў і дзве цяжкія гарматы.

Прэс-сакратар дадаў, што расейскія войскі інтэнсіўным артылерыйскім агнём спрабуюць затрымаць контрнаступ украінскіх падраздзяленняў. Пад яе прыкрыццём акупанты выводзяцца з фронту склады з боепрыпасамі і тэхнікай.

iar/эж

Прэзідэнт Зяленскі: Украіна будзе змагацца за кожнага ўкраінскага палоннага

04.10.2022 17:05
Камандзіры палка «Азоў», якія застаюцца ў Турцыі, сустрэліся са сваімі сем’ямі.

Першая лэдзі Украіны ў Варшаве: Дзякуй, Польшча!

04.10.2022 19:07
Першая лэдзі Украіны асабіста з'явілася на Варшаўскім форуме па бяспецы.

Загінуў баец палка Каліноўскага

04.10.2022 18:43
Яшчэ чатыры ваяры параненыя.