Беларуская Служба

Расія нанесла Удар па Запарожжы: паведамляюць пра 12 загінулых і 40 параненых

09.10.2022 08:21
Гэтыя лічбы папярэднія, ахвяр можа быць нашмат больш, удакладніў сакратар гарсавета Анатоль Курцаў.
Ілюстрацыйны здымак EPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

У Запарожжы ўначы прагучалі дзясяткі выбухаў. Расійскія войскі абстралялі горад. Разбураныя каля 50 шматпавярховікаў і 20 дамоў у прыватным сектары.

У Запарожжы разбіраюць завалы пасля начнога абстрэлу. Ратавальнікі працягваюць шукаць людзей пад абломкамі будынкаў, разбураных у выніку абстрэлу Запарожжа.

Па дадзеных кіраўніка Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандра Старуха, загінулі 12 чалавек. Раней паведамлялася аб 17 загінулых. Яшчэ 49 чалавек пацярпелі, сярод іх шэсць дзяцей.

юл