Беларуская Служба

ISW: пашкоджанне моста ў Крыме ўскладніць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расійскіх войск

09.10.2022 11:03
З'явіліся чуткі пра чысткі ў расійскім вайсковым камандаванні пасля выбуху Крымскага маста. 
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXAR TECHNOLOGIES Dostawca: PAP/EPA

Суботні выбух на Крымскім мосце не перарывае надоўга расійскія канала пастаўкі зброі, але, хутчэй за ўсё, на некаторы час перашкодзіць матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню і прывядзе да затрымак у транспарціроўцы салдат і абсталявання ў Крым, прагназуе Інстытут ваенных даследаванняў ЗША (ISW).

Паводле расійскіх крыніц, аўтамабільная частка моста выглядае часткова спраўнай, а чыгуначная частка сур'ёзных канструктыўных пашкоджанняў не пацярпела. Інстытут ваеннай даследаванняў ацаніў гэтыя паведамленні як «у цэлым праўдападобныя» з улікам наяўных відэазапісаў.

Кіраўнік уладаў акупаванага Крыму Сяргей Аксёнаў заявіў, што паласа, якая не абвалілася ў выніку выбуху, адкрытая для аўтамабіляў і аўтобусаў. Яны павінны праходзіць строгі кантроль бяспекі. Грузавікі, наадварот, будуць карыстацца паромам, звярнулі ўвагу эксперты.

На думку аналітыкаў, пашкоджанні часова абмяжуюць перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў, прымусіўшы іх часткова выкарыстоўваць паром. Расійскія чыноўнікі, верагодна, узмоцняць праверкі ўсіх транспартных сродкаў, якія заязджаюць на мост, што затрымае перакідку войск, абсталявання і матэрыялаў у Крым, ацаніў ISW.

Верагодна, Крэмль спрабуе зваліць адказнасць за выбух на міністэрства абароны, каб зняць адказнасць з прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Тым часам сярод блогераў-нацыяналістаў з'явіліся галасы, якія крытыкуюць Пуціна за тое, што ён не адразу адрэагаваў на пашкоджанне моста, які мае вялікае сімвалічнае значэнне, гаворыцца ў паведамленні.

Ва украінскіх і расійскіх крыніцах з'явіліся неправераныя паведамленні пра рэпрэсіі расійскіх уладаў у дачыненні да высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў пасля выбуху на мосце. Украінская вайсковая выведка ГУР паведаміла, што ў Маскве пачаліся «шматлікія затрыманні вайскоўцаў», а ў горад уведзеныя «падраздзяленні дывізіі аператыўнага прызначэння імя Дзяржынскага - эліту Расгвардыі».

Сярод расійскіх блогераў, блізкіх да групоўкі наймітаў Вагнера, ходзяць чуткі пра тое, што міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генштаба Валерый Герасімаў страцілі свае пасады, дадае ISW. Аналітычны цэнтр не змог самастойна праверыць гэтыя паведамленні.

ПР/юл