Беларуская Служба

Паўночная Карэя рыхтуецца да ядзерных выпрабаванняў

09.10.2022 13:02
Інтэнсіфікацыя Паўночнай Карэяй ракетных выпрабаванняў можа сведчыць аб тым, што краіна рыхтуецца аднавіць ядзерныя выпрабаванні.
Ілюстрацыйны здымакEPA/FRANCIS R. MALASIG Dostawca: PAP/EPA

Такую здагадку выказалі прадстаўнікі паўднёвакарэйскіх уладаў пасля чарговага, сёмага за два тыдні выпрабавання паўночнакарэйскай ракеты.

Раніцай у нядзелю Пхеньян выпусціў дзве ракеты. Абедзве праляцелі адлегласць каля 350 кіламетраў на ​​вышыні не больш за 100 кіламетраў, а затым упалі ў Японскае мора за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі.

Улады Паўночнай Карэі патлумачылі ракетныя выпрабаванні намаганнямі па самаабароне перад пагрозай ЗША. Пхеньян назваў сумесныя паўднёвакарэйска-амерыканскія вайсковыя вучэнні правакацыяй. Апошняе ядзернае выпрабаванне Паўночная Карэя правяла ў 2017 годзе.

Прадстаўнікі Паўднёвай Карэі падазраюць, што намеры аднавіць выпрабаванні могуць быць пацверджаны як цяперашнімі ракетнымі выпрабаваннямі, так і працяглай падрыхтоўкай на палігоне, які раней выкарыстоўваўся для гэтых мэтаў.

IAR /юл