Беларуская Служба

Газасховішчы Еўропы запоўненыя на 90%

09.10.2022 12:21
Найбольшыя магутнасці па захоўванні газу ў Еўропе маюць Германія, Нідэрланды ды Францыя.
Terminal LNG w Świnoujściu
Terminal LNG w ŚwinoujściuMike Mareen/Shutterstock

Газасховішчы ў краінах Еўрасаюза запоўнены больш чым на 90 працэнтаў. У той жа час спажыванне газу ў ЕС скарацілася на 10 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

Паводле Еўракамісіі, у лютым, калі пачалася расійская агрэсія супраць Украіны, склады былі запоўненыя на 30 працэнтаў. У чэрвені Еўрапейскі савет прыняў новыя мінімальныя патрабаванні запаўнення рэзервуараў, даручыўшы аператарам запампоўваць газ у рэзервуары мінімум на 80 працэнтаў іх ёмістасці да 1 лістапада.


Найбольшыя магутнасці па захоўванні газу ў Еўропе маюць Германія - у эквіваленце 238,3 ТВт-гадз (тэрават-гадзін), Нідэрланды - 145,3 ТВт-гадз, Францыя - 131,6 ТВт-гадз, Італія - ​​191 ТВт-гадз, Аўстрыя - 95,5 ТВт-гадз і Венгрыя - 67,7 ТВт-гадз.

На цяперашні час у Польшчы ёсць 36,5 ТВт-г сховішчаў, узровень іх запаўнення на канец 8 кастрычніка складаў 98 працэнтаў.

IAR