Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы выказаў спадзяванне, што Украіна пераможа Расію ў вайне

10.10.2022 15:42
Пры гэтым прэмʼер-міністр Польшчы назваў Расійскую Федэрацыю найвялікшай пагрозай цывілізацыі.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў спадзяванне, што Украіна пераможа Расію ў вайне. Пра гэта кіраўнік польскага ўраду заявіў, выступаючы на зʼездзе іспанскай правай партыі VOX у Мадрыдзе.

Паводле Матэвуша Маравецкага, з дапамогай Захаду ўкраінцы змогуць перамагчы ў вайне супраць агрэсара. Ён дадаў, што вайна стала «трывожным званком для Еўропы», паколькі да яе пачатку еўрапейскія эліты былі перакананыя, што Масква – надзейны партнёр.

Пры гэтым прэмʼер-міністр Польшчы назваў Расійскую Федэрацыю найвялікшай пагрозай цывілізацыі.

вс